«Госць (на белорусском языке)»

- 1 -

Альбэр Камю

Госць

Пераклад: Змiцер Колас

Настаўнiк глядзеў, як да школы наблiжалiся двое. Адзiн быў на канi, другi iшоў пешкi. Яны яшчэ не падышлi да пагорка, на стромым схiле якога тулiлася школа, i марудна, з цяжкасцю прабiралiся наперад па прыцярушаным снегам каменнi, раскiданым на неабсяжным абшары высокага i пустэльнага ўзгор'я. Час ад часу конь спатыкаўся i пырхаў. Гукаў яшчэ чуваць не было, але кожны раз настаўнiк бачыў, як з конскiх ноздраў вырываюцца воблачкi пары. Адзiн з тых, прынамсi, ведаў тутэйшыя мясцiны. Яны рухалiся дакладна па сцяжыне, хоць вось ужо некалькi дзён яна была прыхаваная снегам i гразёю. Настаўнiк разлiчыў, што на пагорку яны будуць не раней як праз паўгадзiны. Было холадна, ён вярнуўся ў школу па вязаны нацельнiк.

- 1 -