«У краіне райскай птушкі»

- 1 -
Янка Маўр У краіне райскай птушкі У краіне райскай птушкі І

Новая Гвінея. — У мангравым лесе. — Кітаец Чунг-лі.— У гасцях у папуасаў.

Далёка-далёка ад нас, на другім баку зямлі, можна сказаць, супраць нашых ног, на поўнач ад Аўстраліі, ляжыць вялікі востраў Новая Гвінея. На дзве з паловай тысячы кіламетраў працягнуўся ён у даўжыню і больш чым на шэсцьсот кіламетраў — у шырыню. Тры такія дзяржавы, як Англія, маглі б змясціцца на гэтым востраве.

Ляжыць Новая Гвінея каля самага экватара; значыць, там стаіць вечнае лета. Не трэба дбаць ні аб апале, ні аб цёплым адзенні, ні аб шчыльнай хаце.

Увесь год растуць і цвітуць там розныя дзіўныя расліны.

Па чырвоных кветках даўжынёю і шырынёю з добры ручнік лётае райская птушка, якая толькі і жыве ў гэтай краіне ды на некалькіх бліжэйшых астравах.

Здавалася б, вельмі прыемна жыць у такой краіне, але чамусьці народу там так мала, што на квадратны кіламетр прыпадае ўсяго толькі «палова чалавека». Жыхары Новай Гвінеі — папуасы — знаходзяцца ў такіх умовах, што і да гэтага часу лічацца самымі адсталымі людзьмі на зямлі.[1]

- 1 -