«Мiф пра Сiзiфа (на белорусском языке)»

- 1 -

Альбэр Камю

Мiф пра Сiзiфа

Пераклад: Змiцер Колас

Багi асудзiлi Сiзiфа вечна кацiць вялiзны камень да вяршынi гары, адкуль ён зрываўся пад цяжарам сваёй вагi. Багi небеспадстаўна меркавалi, што няма пакарання жахлiвей за бясконцую працу, якая не дае нi карысцi, нi спадзявання.

Калi верыць Гамеру, Сiзiф быў наймудрэйшы i найасцеражнейшы з смяротных. Паводле ж iншых паданняў, у яго была схiльнасць да разбойнiцкага рамяства. I я не бачу ў гэтым супярэчнасцi. Погляды розняцца адносна прычын, з якiх ён апынуўся марным працаўнiком апраметнай. Збольшага Сiзiфа вiнавацяць у крыху легкадумным стаўленнi да багоў. Ён выдаваў iх сакрэты. Эгiна, дачка Асопа, была ўкрадзена Юпiтэрам. Бацька, знянацку заспеты яе знiкненнем, расказаў пра сваё гора Сiзiфу. I той, ведаючы пра выкраданне, абяцаў Асопу раскрыць таямнiцу, калi стары бацька пусцiць ваду ў крэпасць Карынф. Замест грому i маланак нябесных Сiзiф абраў блаславенне вадой. За гэта ён быў пакараны ў апраметнай. Гамер распавядае нам таксама, што Сiзiф закаваў ланцугамi Смерць. Плутон не здолеў вытрываць вiдовiшча свайго пустэльнага i маўклiвага царства. Ён паслаў бога вайны, i той вызвалiў Смерць з-пад улады яе пераможцы.

- 1 -